Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багдад: напад на каталіцкую царкву


У Багдадзе група ўзброеных людзей, зьвязаных з “Аль-Кайдай”, напала на фондавую біржу – загінулі два ахоўнікі будынку. Затым баявікі ўварваліся ў каталіцкую царкву, якая знаходзіцца побач, і ўзялі ў закладнікі некалькі дзясяткаў вернікаў. Нападнікі заблякавалі ўваход у будынак. Агенцтвы са спасылкай на мясцовую паліцыю, паведамляюць, што шэсьць чалавек загінулі, некалькі параненыя. Сьведкі кажуць, што пры нападзе адбыліся тры выбухі. Мяркуецца, што ў абмен на закладнікаў баявікі патрабуюць вызваленьня з ірацкіх і эгіпецкіх турмаў актывістаў “Аль-Кайды”.
XS
SM
MD
LG