Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cтамбул: як найменей 32 параненыя


Меркаваны тэрарыст-самагубца сёньня падарваў бомбу на цэнтральнай плошчы Стамбулу, параніўшы прынамсі 32 чалавекі, сярод іх -- 10 паліцыянтаў. Выбух адбыўся недалёка ад месца, дзе мелася пачацца дэманстрацыя, прысьвечаная Дню рэспублікі.

Пакуль невядома, хто адказны за выбух, але ў мінулым самагубчыя тэракты ладзілі курдзкія сэпаратысты. Ісламскія ваяўнікі таксама арганізоўвалі выбухі ў Стамбуле цягам апошніх гадоў.

Прэм'ер-міністар Турэччыны Раджып Эрдаган заявіў, што экстрэмісты ня змогуць ні напужаць краіну, ні спыніць яе разьвіцьцё.
XS
SM
MD
LG