Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзія: ажыў вулькан Мерапі


У Інданэзіі на высьпе Ява аднавілася вывяржэньне вулькана Мерапі. Зноў навісла пагроза над жыхарамі паселішчаў, разьмешчаных у раёне стыхіі. Паводле апошніх дадзеных, 38 чалавек загінулі ў выніку вывяржэньня, якое пачалося ў мінулы аўторак. Болей як 50 тысяч чалавек былі эвакуаваныя. Паведамляецца, што частка зь іх вярнулася ў свае дамы, бо палічыла, што вывяржэньне скончылася. Пра новую эвакуацыю пакуль не паведамляецца.

У Інданэзіі працягваецца ліквідацыя наступстваў іншай стыхійнай бяды – цунамі, якое было выклікана магутным землятрусам у панядзелак. Колькасьць ахвяраў дасягнула 435, яшчэ каля 100 чалавек лічацца зьніклымі.
XS
SM
MD
LG