Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустракаюцца разлучаныя карэйскія сем'і


У паўночнакарэйскім горадзе Кумганг каля 430 грамадзянаў Паўднёвай Карэі сустракаюцца з сваімі сваякамі, якія жывуць у КНДР. Сем’і былі разлучаныя 60 гадоў – ад пачатку Карэйскай вайны ў 1950 годзе.

Першыя сустрэчы паміж разлучанымі сваякамі, якія жывуць у дзьвюх карэйскіх дзяржавах, што афіцыйна дагэтуль знаходзяцца ў стане вайны, адбыліся на пачатку 2000-х гадоў. Пасьля некалькіх гадоў перапынку, выкліканага пагаршэньнем стасункаў паміж Сэўлам і Пхэньянам, спатканьні аднавіліся.

На наступным тыдні – таксама ў Кумгангу – адбудзецца яшчэ адна сустрэча. На яе прыедуць 96 грамадзянаў Паўднёвай Карэі і каля 200 жыхароў КНДР.
XS
SM
MD
LG