Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы ідуць на выбары



Сёньня ва Ўкраіне адбываюцца мясцовыя выбары. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, чакаецца, што ў цэнтральных і паўночных раёнах краіны свае пазыцыі ў мясцовай ўладзе палепшыць "Партыя рэгіёнаў", якая падтрымлівае дзейнага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Напярэдадні выбараў Януковіч заклікаў забясьпечыць іх празрыстасьць і паабяцаў судовае пакараньне для тых, хто будзе рабіць спробы фальсыфікацыі. Апазыцыя заяўляе пра сыстэмныя парушэньні з боку "Партыі рэгіёнаў", якая кантралюе большасьць выбарчых камісій.
XS
SM
MD
LG