Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі падазраваную ў засылцы бомбаў у ЗША



Улады Емэну паведамілі, што ў нядзелю ў сталіцы краіны Сане паліцыя арыштавала жанчыну, якая падазраецца ў адпраўцы двух пасылак з выбуховымі прыстасаваньнямі ў ЗША.

Небясьпечныя пасылкі былі знойдзеныя ў пятніцу ў часе прамежкавых пасадак самалётаў, што ляцелі зь Емэну ў ЗША, у Вялікай Брытаніі і Дубаі.

Прэзыдэнт краіны Алі Абдула Салех заявіў, што Емэн "у супрацоўніцтве са сваімі партнэрамі" будзе працягваць змаганьне супраць Аль-Каіды. Але пры гэтым ён падкрэсьліў, што улады краіны не жадаюць, каб нехта ўмешваўся ў яе ўнутраныя справы ў пошуках ваяўнікоў Аль-Каіды.
XS
SM
MD
LG