Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: у аблозе дом меркаванага адпраўніка выбухоўкі ў ЗША


Улады Емэну паведамілі, што ў сталіцы краіны Сане паліцыя ўзяла ў аблогу дом, дзе, як мяркуецца, знаходзіцца адпраўнік пасылак з выбуховымі прыстасаваньнямі ў ЗША. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Алі Абдала Салех.

Раней паведамлялася пра арышт у Емэне жанчыны, таксама датычнай да змовы. Небясьпечныя пасылкі былі знойдзеныя ў часе прамежкавых пасадак самалётаў, што ляцелі зь Емэну ў ЗША, у Вялікай Брытаніі і Дубаі.
XS
SM
MD
LG