Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама падзякаваў Кэмерану


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падзякаваў брытанскаму прэм'ер-міністру Дэвіду Кэмерану за дапамогу ў раскрыцьці тэрарыстычнай змовы. Учорашнюю спробу накіраваць у ЗША на борце двух грузавых самалётаў выбуховыя прыстасаваньні зь Емэну амэрыканскія ўлады зьвязваюць з тэрарыстычнай групоўкай «Аль-Кайда на Арабійскай паўвысьпе».

Небясьпечныя пасылкі былі знойдзеныя ў часе прамежкавых пасадак самалётаў у Вялікай Брытаніі і Дубаі. Белы дом выказаў падзяку савудаўскім уладам, якія перадалі інфармацыю пра магчымыя тэракты.
XS
SM
MD
LG