Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэркель абмяркуе праблемы імігрантаў


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала даваць імігрантам болей працоўных месцаў у дзяржаўных установах. У відэазвароце канцлер паабяцала, што гэтае пытаньне яна абмяркуе на сустрэчы зь лідэрамі этнічных мяншыняў і кіраўнікамі спартовых і прадпрыймальніцкіх арганізацыяў, якая адбудзецца ў Бэрліне ў наступную сераду.

Таксама будуць абмяркоўвацца праблемы паскоранага навучаньня імігрантаў нямецкай мове і іх уладкаваньня на працу ў розных сэктарах эканомікі.
XS
SM
MD
LG