Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай і Японія абмеркавалі сытуацыю вакол спрэчнай выспы


У кулюарах саміту краінаў Усходне-Азіяцкай Супольнасьці, які распачаўся ў сталіцы Віетнаму Ханоі, кіраўнікі ўрадаў Кітаю і Японіі абмеркавалі сытуацыю вакол спрэчнай выспы ва Ўсходне-Кітайскім моры. Пасьля інцыдэнту з затрыманьнем у гэтым раёне кітайскага траўлера японскімі памежнікамі ўзьнік канфлікт паміж бакамі.

Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан, якая бярэ ўдзел у саміце, заклікала да мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі. Раней Клінтан правяла перамовы з кіраўніцтвам Віетнаму, якое заклікала не парушаць правы чалавека.
XS
SM
MD
LG