Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тбілісі не абвяргае інфармацыі аб затрыманьні шпіёнаў


Улады Грузіі неафіцыйна пацьвярджаюць інфармацыю аб арышце 20-ці грузінскіх грамадзян па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Расеі. У размове з “Радыё Свабода” кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага дэпартамэнту МУС Грузіі Шота Уціяшвілі сказаў, што пакуль ня можа афіцыйна пацьвердзіць інфармацыю агенцтва Reuters аб арышце дваццаці грамадзян Грузіі па абвінавачваньні ў шпіянажы. Тым не менш, ён даў зразумець, што гэта паведамленьне адпавядае сапраўднасьці, а афіцыйная інфармацыя будзе апублікаваная ў бліжэйшыя дні.

Паводле папярэдніх дадзеных, размова ідзе аб грамадзянах Грузіі. Ня выключана, аднак, што некаторыя з арыштаваных могуць апынуцца і расейскімі грамадзянамі. У такім выпадку Масква будзе вымушаная ўмяшацца ў сытуацыю больш актыўна.

Арышт у 2006 годзе некалькіх расейскіх афіцэраў па абвінавачваньні ў шпіянажы прывёў да рэзкага абвастрэньня грузінска-расейскіх дачыненьняў.
XS
SM
MD
LG