Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кабуле незадаволеныя расейска-амэрыканскім рэйдам


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай запатрабаваў тлумачэньня ў камандаваньня міжнародных сілаў у сувязі з праведзенай днямі амэрыканска-расейскай апэрацыі па барацьбе з наркагандлем. Паводле Карзая, апэрацыя праводзілася без дазволу аўганскіх уладаў, а гэта недапушчальна.

Пра сумесны амэрыканска-расейскі рэйд супраць наркагандляроў і ваеўнікоў у Аўганістане паведаміў у пятніцу на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве кіраўнік Дзяржнаркакантролю Расеі Віктар Іваноў. Паводле Іванова, падчас апэрацыі было канфіскавана каля тоны гераіну і морфію на суму ў 250 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG