Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў выбуху на “Пінскдрэве” павялічылася да 9 чалавек



Цягам апошніх сутак колькасьць ахвяраў пажару на «Пінскдрэве» павялічылася да дзевяці чалавек. Памерлі Віктар Жукоўскі (1955), Генадзь Козюр (1964), Аляксандар Калодзіч (1987) і Сяргей Таралко (1985).

У шпіталях Менску і Берасьця цяпер знаходзяцца 11 чалавек.


У абласной бальніцы Берасьця:

1. Хамлюк Аляксандр Мікалаевіч, 1959
2. Сьмірноў Алег Алегавіч, 1981
3. Гарошка Эдуард Уладзіміравіч, 1977
4. Мароз Аляксандар Міхайлавіч, 1987
5. Ярмак Павел Антонавіч, 1976

У бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску:

1. Квашалі Алег Юр’евіч, 1962
2. Шынкарук Аляксандар Анатольевіч, 1974
3. Шаўчук Мікалай Аляксандравіч, 1950
4. Гладун Натальля Міхайлаўна, 1967
5. Пілевіч Віталь Уладзіміравіч, 1981
6. Касьян Міхаіл Міхайлавіч, 1977

Памерлі

1. Муга Ігар Афінагенавіч, 1971, сьлесар-рамонтнік
2. Рапута Яўген Валер’евіч, 1984, апэратар на аўтаматычных і паўаўтаматычных лініях у дрэваапрацоўцы
3. Старадуб Міхаіл Іванавіч, 1958, сьлесар-рамонтнік
4. Міхаевіч Аляксандр Міхайлавіч, 1976, станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў
5. Саковіч Кацярына Сяргееўна, 1986, майстар-брыгадзір стружкавага аддзялення
6. Жукоўскі Віктар Канстанцінавіч, 1955, сьлесар-рамонтнік
7. Козюр Генадзь Фёдаравіч, 1964, апэратар аўтаматычных ліній
8. Калодзіч Аляксандар Сяргеевіч, 1987, апэратар аўтаматычных ліній
9. Таралко Сяргей Мікалаевіч, 1985, электраманцёр

Выпісана ў сувязі з выздараўленнем Маўчун Тацяна Яўстаф’еўна, 1955 году нараджэньня.

На заводзе працягваюцца працы камісій. Меркаванай прычынай надзвычайнага здарэння на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску названы выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў. Усчатая крымінальная справа па ч.2 ст.302 УК РБ (парушэньне правілаў бясьпекі на выбухованебясьпечным прадпрыемстве). На месцы здарэньня працуе камісія па надзвычайных сытуацыях Пінскага гарвыканкама, МНС і сьледчая група пракуратуры Берасьцейскай вобласці.

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, паводе афіцыйнай інфармацыі працягвае рабочы візіт па Берасьцейшчыне. Сёньня ён наведвае Пружанскі раён, агратурыстычныя комплексы. Пра наведваньне Пінску нічога не паведамляецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG