Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інданэзіі знойдзеныя 135 чалавек, якія лічыліся зьніклымі


У Інданэзіі, у пацярпелым ад цунамі раёне, знойдзеныя жывымі 135 чалавек, якія лічыліся зьніклымі. Ім ўдалося зьбегчы далей ў горы ад надыходзячай вады. Цяпер зьніклымі ў выніку цунамі застаюцца 163 чалавекі. Колькасьць загінулых ранейшая - 413.

Цунамі – водная хваля вышынёй больш за тры мэтры – была выкліканая ў аўторак моцным землятрусам.
XS
SM
MD
LG