Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аргентыне пахавалі экс-прэзыдэнта Кіршнэра


У Аргентыне прайшлі пахаваньні былога прэзыдэнта краіны Нэстара Кіршнэра. У пятніцу ён быў пахаваны ў сваім родным горадзе Рыа-Гальегас на поўдні краіны. У цырымоніі разьвітаньня ў сталіцы краіны Буэнас-Айрэсе прынялі ўдзел дзесяткі тысяч людзей, у тым ліку лідэры краін Лацінскай Амэрыкі.

Нэстар Кіршнэр памёр у сераду ва ўзросьце 60 гадоў ад інфаркту. Ён быў прэзыдэнтам Аргентыны ад 2003 па 2007 гады. Яго заслугай лічыцца вывад краіны з глыбокага эканамічнага крызысу.

Пераемніцай Кіршнэра стала яго жонка, цяперашні прэзыдэнт Аргентыны Хрысьціна Фернандэс дэ Кіршнэр.
XS
SM
MD
LG