Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША лічаць, што да перамоваў з талібамі яшчэ далёка


Спэцыяльны прадстаўнік ЗША ў Аўганістане і Пакістане Рычард Холбрук заявіў, што цяпер рана яшчэ гаварыць пра зьмены ў палітыцы кіраўніцтва талібаў.

Холбрук, які вярнуўся з Аўганістану, выступіў у Вашынгтоне перад журналістамі. Ён адзначыў, што тыя талібы, якія спрабуюць усталяваць кантакты з афіцыйным Кабулам або прадстаўнікамі ўлады на месцах, не падзяляюць ідэалёгіі лідэра талібаў Амара Мулы. Таму, паводле Холбрука, было б заўчасна гаварыць аб кантактах, якія маглі б прывесьці да дыялёгу паміж кіраўніцтвам талібаў і ўрадам Хаміда Карзая.
XS
SM
MD
LG