Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НА ДВАРЭ:


Пераважна без ападкаў, раніцаю туман, удзень ад 6 да 12 цяпла.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У суботу і нядзелю шмат падзеяў, прымеркаваных да Дзядоў.

У Сьвіслачы і Якушоўцы 30 кастрычніка адбудзецца ўшанаваньне памяці братоў Каліноўскіх. Удзельнікі вандроўкі зьбіраюцца а 10-й гадзіне побач з праваслаўнымі могілкамі ў Сьвіслачы.

Прыхільнікі таленту Анатоля Сыса ў суботу наведаюць яго магілу і родную вёску Гарошкаў, збор а 12-й гадзіне.

У Менску ў нядзелю – дазволеныя шэсьце і мітынг. У 10.30 удзельнікі шэсьця зьбіраюцца ля будынку гадзіньнікавага заводу побач са станцыяй мэтро “Парк Чалюскінцаў”, а 2-й гадзіне дня – мітынг у Курапатах.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Кітаі афіцыйнае закрыцьцё сусьветнай выставы World Expo, фінальнае шоў, а таксама пачатак конкурсу “Міс Сусьвет”.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


30 кастрычніка 1988 году ў Менску адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму, які быў гвалтоўна разагнаны камуністычнымі ўладамі.

31 кастрычніка 1937 году карнікамі НКВД быў расстраляны Антон Баліцкі – дзяржаўны дзяяч, адзін з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі ў БССР.

31 кастрычніка 1961 году цела Сталіна вынесьлі з маўзалею на Краснай плошчы ў Маскве. Разам зь Леніным Сталін праляжаў восем гадоў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


31 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Лука. Як паведамляе этнограф Уладзімер Васілевіч, у гэты дзень паўсюль спраўлялі восеньскія вясельлі і шчасьлівыя сваты задаволена канстатавалі: “На Лукаша дзеўка наша”.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Ажыятажны попыт на марлевыя павязкі ў Менску”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Ня грошай, ня славы – я волі хачу” – Анатоль Сыс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG