Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Я яшчэ магу нахіляцца датуль, пакуль вы церпіце”


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не дапусьціць на прэзыдэнцкіх выбарах ніякіх фальсыфікацый і паведаміў пра намер апазыцыйных кандыдатаў зьняцца з выбарчай гонкі.

«Я ніколі не фальсыфікаваў выбары, вы заўсёды мяне абіралі вялікай колькасьцю галасоў. Я ніколі не дазволю фальсыфікаваць выбары, я ніколі гэтага не зраблю», — заявіў Лукашэнка падчас паездкі ў Берасьцейскую вобласьць, перадае «Інтэрфакс».

Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў, што цяпер прэтэндэнты ад апазыцыі разглядаюць магчымасьць зьняцьця сваіх кандыдатур:

«Яны думаюць пра тое, як зьняць свае кандыдатуры, яны хочуць, каб я адзін застаўся або зь некім удваіх». Такі намер апазыцыйных кандыдатаў прэзыдэнт патлумачыў тым, што «людзі іх не падтрымліваюць», а таксама тым, што самі прэтэндэнты ня вераць у свае магчымасьці:

«Грошы яны ўжо атрымалі. Яны самі кажуць, што атрымаюць на выбарах нуль цэлых дзьве дзясятыя працэнта. Дык навошта ісьці ганьбіцца?»

Лукашэнка таксама адзначыў, што на пасадзе кіраўніка дзяржавы выконвае свае абяцаньні перад выбаршчыкамі. Маўляў, «я вам, што абяцаў — тое і раблю»:

«Калі хтосьці скажа, што я нешта скраў, ня верце гэтай сволачы».

Кіраўнік Беларусі зьвязвае гэтыя абвінавачаньні з тым, што «нехта хоча нахіліць Лукашэнку, каб ён стаў згодлівым»:

«Я яшчэ магу нахіляцца датуль, пакуль вы церпіце. Але што тычыцца людзей, то я самалюбны і не дазволю гэта рабіць».

Таксама ён адзначыў, што «ў Беларусі ня будзе прэзыдэнта-цара».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG