Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: арыштавалі 20 меркаваных шпіёнаў


Грузінская паліцыя арыштавала 20 чалавек, падазраваных у шпіянажы на карысьць Расеі. Як перадае агенцтва Reuters са спасылкай на неназваныя крыніцы ў грузінскіх спэцслужбах, мяркуецца, што арыштаваныя стварылі шпіёнскую сетку для перадачы сакрэтнай інфармацыі ў Расею.

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі пакуль устрымліваецца ад камэнтароў. Прадстаўнік ведамства Шата Уціашвілі заявіў, што афіцыйная заява будзе зроблена на прэсавай канфэрэнцыі 5 лістапада.
XS
SM
MD
LG