Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У самалётах, якія ляцелі ў ЗША, знайшлі падазроныя пакункі


Прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму паведамілі пра магчымую пагрозу Злучаным Штатам у зьвязку са знойдзенымі падазронымі пакункамі на борце грузавых самалётаў, якія ляцелі ў ЗША з Емэну. Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка Белага дому паведамляе агенцтва Рэйтэр.

Раней прадстаўнік брытанскай паліцыі паведаміў, што на борце самалёта, які накіроўваўся з Емэну ў Чыкага праз Філадэльфію, быў знойдзены падазроны прадмет. Самалёт зрабіў пасадку на лётнішчы Ўсходні Мідландс за 260 кілямэтраў на поўнач ад Лёндану.
XS
SM
MD
LG