Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пікет памяці” ў Менску


Каля ста чалавек узялі ўдзел у «Пікеце памяці», які прайшоў увечары ў Менску на праспэкце Незалежнасьці насупраць будынку КДБ.



Пікет арганізавалі актывісты ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва. У акцыі, апрача Кастусёва, удзельнічалі таксама прэтэндэнты ў кандыдаты Ўладзімер Някляеў, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі і Мікола Статкевіч.

Удзельнікі пікету трымалі ў руках сьвечкі, кветкі і бел-чырвона-белыя сьцягі з жалобнымі стужкамі. Выступаючы, Рыгор Кастусёў нагадаў, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году было расстраляна каля ста прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Кастусёў прапанаваў, каб такая акцыя праводзілася штогод. Удзельнікі пікету прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Пасьля завяршэньня акцыі частка ўдзельнікаў падышла да будынку КДБ і паставіла сьвечкі на ганку каля калёнаў.

«Пікет памяці» прысьвечаны трагічным угодкам масавых расстрэлаў беларускай нацыянальнай эліты ў менскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Уладзімер Някляеў
Рыгор Кастусёў і Алесь Лагвінец.

Рыгор Кастусёў з паплечнікамі

Уладзімер Някляеў.
Віталь Рымашэўскі.


Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG