Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: забітыя 20 ваеўнікоў


На поўдні Аўганістану ў выніку ракетнага ўдару гелікоптэра НАТО забітыя болей як 20 ваяўнікоў. Пра гэта паведаміла сёньня камандаваньне міжнародных сілаў. Паводле яго дадзеных, удар быў нанесены пасьля таго, як гелікоптэр быў абстраляны зь зямлі. Пазьней на месцы здарэньне было знойдзена шмат выбухоўкі і зброі.

Камандаваньне НАТО падкрэсьлівае, што ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва не было.
XS
SM
MD
LG