Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да крыжа “Gloria Victis”


Belarus -- Cross "Gloria Victis" near the village of Minyavichy, 29oct2010

Belarus -- Cross "Gloria Victis" near the village of Minyavichy, 29oct2010

Сёньня актывісты апазыцыйнага Саюзу палякаў пачалі запальваць зьнічы і ўскладаць кветкі да магілаў з нагоды Дня памяці памерлых.

Першым ушанавалі месца пахаваньня сарака паўстанцаў 1863 году каля вёскі Мінявічы Мастоўскага раёну, якая стаіць ля Нёмана.

Гэтае пахаваньне ўзгадвала ў сваёй творчасьці пісьменьніца Эліза Ажэшка. Яе апошні зборнік апавяданьняў пад назвай «Gloria Victis» («Слава пераможаным») быў прысьвечаны паўстанцам. Лацінскія словы якраз выразаныя на крыжы, які стаіць на месцы, дзе яны пахаваныя.

Зьнічы былі запаленыя таксама на магіле Яна і Цэцыліі ў суседняй вёсцы Багатырэвічы. Іх Эліза Ажэшка вывела ў сваім рамане «Над Нёманам».

Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў Саюзу палякаў Андрэй Пачобут. Ён зазначыў, што актывісты арганізацыі ў бліжэйшыя чатыры дні наведаюць больш за тысячу магілаў у розных мясьцінах Беларусі. Гэта месцы пахаваньня палякаў, польскіх жаўнераў і людзей, зьвязаных з польскай культурай, сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG