Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кубілюс: мы ня можам загадваць Klaipėdos nafta


Андрус Кубілюс

Андрус Кубілюс

Klaipėdos nafta хоча атрымаць гарантыі ад афіцыйнага Менску на пастаўку нафты з Вэнэсуэлы цягам прынамсі двух гадоў.

Пра гэта сёньня заявіў прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.

Гэтае пытаньне, паводле Кубілюса, — адзіная перашкода для транзыту вэнэсуэльскай нафты празь Літву, бо палітычная дамоўленасьць ужо ёсьць, перадае DELFI.

Кубілюс паведаміў, што да 1 лістапада літоўская і беларуская рабочыя групы павінны прадставіць аналіз пашырэньня тэрміналу для звадкаванага газу, выкарыстаньня літоўскіх магутнасьцяў для транспартаваньня вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь празь Літву.

"Гэта насамрэч былі каштоўныя дыскусіі, канструктыўныя, пазытыўныя. На палітычным узроўні няма ніякіх праблем з транспартаваньнем вэнэсуэльскай нафты празь Літву", — сказаў Кубілюс.

Кампаніям засталося ўзгадніць дамову, каб яна была выгадная ў камэрцыйным пляне.

"Кампаніі — гэта самастойныя ўтварэньні, мы насамрэч ня можам загадваць Klaipėdos nafta, каб яна падпісала дамову, калі ёсьць нейкія камэрцыйныя сумневы. Наколькі я разумею, адно з пытаньняў, якія хвалююць Klaipėdos nafta, — гэта гарантыі таго, што вэнэсуэльская нафта насамрэч два гады будзе пастаўляцца празь Літву. Пра гэта гавораць, я веру, што дамовяцца", — сказаў прэм'ер-міністар.
XS
SM
MD
LG