Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Подпісы за Лукашэнку здалі загадзя


У падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі ў тэрытарыяльныя камісіі перададзены 1 мільён 123 тысячы 581 подпіс.

Пра гэта паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. У адрозьненьне ад іншых, ініцыятыўная група Лукашэнкі перадала подпісы загадзя — 22 кастрычніка.

Паводле сакратара Цэнтральнай камісіі, "калі арыентавацца па тэмпах здачы подпісаў, то прэтэндуюць на выкананьне задачы Андрэй Саньнікаў, Уладзімер Някляеў і Яраслаў Раманчук".

Паводле зьвестак на 28 кастрычніка, за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты лідэра кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэя Саньнікава ў тэрытарыяльныя камісіі было перададзена амаль 100 тысяч подпісаў, за лідэра кампаніі "Гавары праўду!" Ўладзімера Някляева — каля 95 тысяч, за намесьніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука — каля 80 тысяч.

Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі завершаць прыём падпісных лістоў 29 кастрычніка ў 19:00.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG