Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На мяжы КНДР і Паўднёвай Карэі адбыўся ўзброены інцыдэнт


Войскі КНДР адкрылі сёньня агонь па паўднёвакарэйскіх фармаваньнях на мяжы паміж дзьвюма краінамі, паведамляюць СМІ Паўднёвай Карэі. Інфармацыі пра пацярпелых няма, нейкія іншыя падрабязнасьці таксама не падаюцца.

Стасункі паміж дзьвюма карэйскім дзяржавамі пагоршыліся цягам апошніх месяцаў, пасьля таго, як высьветлілі экспэрты, паўночнакарэйская тарпэда патапіла паўднёвакарэйскае ваеннае судна. Тады загінулі 46 маракоў.
XS
SM
MD
LG