Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў зьняў свой перадвыбарчы намёт, у якім цягам амаль месяца знаходзіўся пікет па зборы подпісаў. Намёт разабралі асабіста Ўладзімер Някляеў і кіраўнік ягонага штабу Андрэй Дзьмітрыеў.

Перад гэтым Уладзімер Някляеў уручыў сябрам сваёй ініцыятыўнай групы, якія сабралі больш подпісаў, граматы і тэрмасы з падзякай за добрую працу. Актывісты сказалі, што гэта не апошні намёт.

Ініцыятыўная група кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава таксама вітала свайго лідэра на пляцоўцы перад ГУМам воклічамі "Саньнікаў!" і "Жыве Беларусь!"

Падтрымаць сваіх калегаў па перадвыбарчай гонцы прыйшоў Рыгор Кастусёў. Ён заклікаў прыйсьці на "Пікет памяці", прысьвечаны трагічнай гадавіне масавага расстрэлу прадстаўнікоў нацыянальнай эліты ў Менскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG