Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ: Іран гатовы да ядзерных перамоваў пасьля 10 лістапада


Іран гатовы працягнуць перамовы з усясьветнай супольнасьцю адносна сваёй ядзернай праграмы паьсля 10 лістапада, паведаміла сёньня ў Брусэлі вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах Кэтрын Эштан.

Паводле яе слоў, сёньня раніцай яна атрымала афіцыйны ліст ад іранскіх уладаў, у якім прапануецца ўзгадніць час і дату сустрэчы. Эштан назвала гэта “істотным крокам”.

Захад дамагаецца ад Тэгерану доказаў яго заяў адносна таго, што іранская ядзерная праграма носіць выключна мірны характар..
XS
SM
MD
LG