Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і ЗША правялі сумесную антынаркатычную апэрацыю ў Аўганістане


Расея і ЗША ўпершыню правялі сумесную апэрацыю па барацьбе з наркатрафікам у Аўганістане. Як заявілі сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве дырэктар Фэдэральнай службы па наркакантролі Віктар Іваноў і прадстаўнік амбасады ЗША Эрык Рубін, у выніку апэрацыі былі зьнішчаныя больш за 900 кг гераіну на суму звыш за мільярд даляраў.

Апэрацыя, у якой таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі МУС Аўганістану, праводзілася ў раёне аўгана-пакістанскай мяжы.
XS
SM
MD
LG