Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі і Вэстэрвэле сустрэнуцца з Лукашэнкам 2 лістапада


Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі

Толькі што МЗС Польшчы паведаміў, што міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Нямеччыны Гвіда Вэстэрвеле наведаюць Менск у найбліжэйшы аўторак, 2 лістапада.

Кіраўнік МЗС Польшчы і Нямеччыны сустрэнуцца са сваім беларускім калегам Мартынавым, а таксама з Аляксандрам Лукашэнкам і кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Гудыя Вэстэрвеле
Сікорскі мае размаўляць таксама з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта У.Макеем пра двухбаковыя дачыненьні паміж Польшчай і Беларусьсю.

“Візыт адбываецца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Абодва міністры ў сувязі з гэтым хочуць пераказаць беларускаму боку зразумелы эўрапейскі сыгнал”, - гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG