Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Азэрбайджане апазыцыя чакае фальсыфікацый на выбарах


Азэрбайджанская апазыцыя абвінавачвае ўлады краіны ў падрыхтоўцы да фальсыфікацыі парлямэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў лістападзе. Лідэр азэрбайджанскай партыі "Народны фронт" Алі Керэмлі заявіў, што “ў іх няма сумневу ў тым, што ўлады зноў паспрабуюць сфальсыфікаваць вынікі парлямэнцкіх выбараў”.

Апазыцыя сьцьвярджае, што ўлады наўмысна не дапускаюць некаторых кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах, робіць ціск на СМІ і абмяжоўваюць магчымасьці для правядзеньня перадвыбарчых кампаніяў.
XS
SM
MD
LG