Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МУС Расеі правяло ператрусы ў двух банках


Супрацоўнікі расейскага МУС правялі ператрусы ў офісах банкаў " "Мастер-капитал" і "Кодекс-банк", а таксама ў шэрагу камэрцыйных фірмаў па падазрэньні ў незаконным атрыманьні наяўных грошай і вывазе за мяжу больш за 55 мільярдаў рублёў.

Як паведамілі сёньня ў прэсавай службе дэпартамэнту эканамічнай бясьпекі, затрыманыя трое падазраваных, у тым ліку арганізатар крымінальнай фінансавай схемы.

Падчас ператрусаў былі канфіскаваныя пячаткі больш за 500 фірмаў-аднадзёнак і розныя дакумэнты. Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу аб незаконным прадпрымальніцтве.
XS
SM
MD
LG