Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць памерлых ад выбуху і пажару на пінскай фанэрнай фабрыцы складае ўжо 5 чалавек.

Сёньня ноччу памерлі яшчэ два чалавекі, паведаміла агенцтву Інтэрфакс пракурор Пінску Сьвятлана Пазьняк.

Мужчына памёр у пінскай бальніцы, а жанчына — у апёкавым цэнтры ў Менску.

"Ва ўсіх былі шырокія апёкі цела, да 80%", — паведаміла С. Пазьняк.

Медыкі ўдакладнілі, што ў Менску, у рэспубліканскім апёкавым цэнтры, цяпер знаходзяцца 8 пацярпелых ад выбуху, у
абласной бальніцы ў Берасьці - 6 чалавек, у Пінскай цэнтральнай бальніцы - 2 чалавекі.
XS
SM
MD
LG