Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заканчэньне збору подпісаў — "Парад пікетаў"


У Менску з 12-й да 14-й гадзіны каля ГУМа пройдзе супольны пікет з удзелам кандыдатаў у прэзыдэнты і іхніх зьбіральнікаў подпісаў.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кампаніі "Гавары праўду!" Юлія Рымашэўская.

"Менавіта наша каманда зьбіраецца ў гэты апошні дзень збору подпісаў урачыста адзначыць завяршэньне кампаніі, прыцягнуць увагу мінакоў, узнагародзіць лепшых зьбіральнікаў подпісаў і згарнуць намёты кругласуткавага пікету".

Паводле Ю.Рымашэўскай, мэта "Параду пікетаў" — паказаць, што дэмакратычныя кандыдаты здольныя да дыялёгу, салідарнасьці. "Мы спадзяемся, што гэты агульны пікет будзе толькі першым на шляху да агульнай згоды", — адзначыла яна.
XS
SM
MD
LG