Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінскай цэнтральнай бальніцы ноччу памёр яшчэ адзін пацярпелы ад выбуху на фанэрнай фабрыцы.

Пра гэта паведамілі агенцтву Інтэрфакс у Пінскай цэнтральнай бальніцы.

"Гэтай ноччу ў рэанімацыі памёр пацярпелы пры выбуху мужчына. У яго былі моцныя апёкі цела. Гэта ўжо чацьвёрты памерлы зь ліку пацярпелых пры выбуху на фабрыцы", — удакладнілі мэдыкі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 18 чалавек, якія пацярпелі падчас аварыі ў Пінску, цяпер знаходзяцца ў шпіталях у Пінску, Менску і Берасьці. Трох загінулых пахавалі на гарадзкіх могілках "Пасянічы". Рабочыя на могілках выкапалі поруч і чацьвёртую магілу.

Выбух адбыўся 25 кастрычніка ў 13.06, калі супрацоўнікі цэха знаходзіліся на сваіх працоўных месцах. У выніку выбуху абрынуліся пліты пакрыцьця на плошчы каля 100 квадратных мэтраў і сьцены будынка - каля 400 квадратных мэтраў, пашкоджана тэхналягічнае абсталяваньне.
XS
SM
MD
LG