Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнты Расеі і ЗША сустрэнуцца ў Японіі


Прэзыдэнты Расеі і ЗША Дзьмітры Мядзьведзеў і Барак Абама правядуць перамовы ў кулюарах саміту краін арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) у Японіі.

Паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, сустрэча двух лідэраў адбудзецца 13-14 лістапада ў горадзе Ёкагама.
Напярэдадні, 11 і 12 лістапада, Мядзьведзеў і Абама прымуць удзел у саміце "групы дваццаці" у Сэуле.
XS
SM
MD
LG