Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Маскве


У Маскве сёньня адбудзецца акцыя «Вяртаньне імёнаў", прысьвечаная ахвярам палітычных рэпрэсій.

Акцыя, арганізаваная праваабарончай арганізацыяй "Мэмарыял", пройдзе ля Салавецкага каменя на Лубянскай плошчы. Удзельнікі акцыі будуць зачытваць імёны тых, хто быў расстраляны ў гады тэрору ў Маскве.

Да Салавецкага каменю, па словах арганізатараў, прыйдуць вядомыя артысты, палітычныя, грамадзкія дзеячы і паспалітыя масквічы.

Акцыя адбываецца напярэдадні Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, што адзначаецца 30 Кастрычніка.
XS
SM
MD
LG