Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле прэзыдэнцкай прэсавай службы, сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні прэзыдэнту Аргентыны Крысьціне Фернандэс дэ Кіршнер у сувязі са сьмерцю мужа, прэзыдэнту Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйху Халіфе бен Заіду аль-Нахайяну у сувязі са сьмерцю шэйха Сакра бен Мухамеда аль-Касімі, прэзыдэнту Інданэзіі Сусіло Бамбангу Юдхойоно, родным і блізкім загінулых ад землятрусу і цунамі.

Ні на сайце прэзыдэнта, ні ў афіцыйных мэдыях за гэтыя дні ня выказана спачуваньне кіраўніка краіны сваякам загінулых ў выніку выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП».

Паводле БТ, прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць дапамогу пацярпелым у выніку выбуху і пажару на заводзе ў Пінску і правесьці дбайнае расьсьледаваньне прычынаў і вінаватых здарэньня.

Адзіная згадка пра спачуваньні Аляксандра Лукашэнкі сем'ям пацярпелых зьмешчаная на сайце Пінскага гарвыканкаму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG