Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: дэпутаты патрабуюць расьсьледаваньня катаваньняў


Група ірацкіх заканадаўцаў патрабуе, каб парлямэнт склікаў спэцыяльную сэсію для расьсьледаваньня інфармацыі пра катаваньні затрыманых.

50 дэпутатаў ад суніцкага блёку «Аль-Іракія» накіравалі адпаведны запыт пасьля таго, як на інтэрнэт-сайце WikiLeaks былі абнародаваныя дакумэнты пра факты жорсткага абыходжаньня са зьняволенымі і падсьледнымі з боку ірацкіх уладаў ужо пры ўрадзе Нуры аль-Малікі.
XS
SM
MD
LG