Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вершы пад мурамі касьцёлу пад наглядам спэцслужбаў


Міхась Скобла
Міхась Скобла
З 16 верасьня ў Менску праводзяцца акцыі за перадачу вернікам касьцёла сьвятога Язэпа, дзе знаходзіцца архіў, а таксама кляштара бэрнардынцаў, зь якога гарадзкія ўлады вырашылі зрабіць гатэль.

Акцыі спачатку ішлі штодня, а цяпер адбываюцца па нядзелях і чацьвяргах. 28 кастрычніка на сустрэчу з удзельнікамі акцый прыйшоў вядомы паэт і дасьледчык літаратуры Міхась Скобла. У кнізе Міхася Скоблы «Акно для матылькоў» знайшлося адразу некалькі вершаў на тэму заняпаду беларускіх храмаў.

За паўтара месяца акцый, якія ладзяць моладзевыя актывісты, на ганку касьцёла сьвятога Язэпа выступілі дзясяткі вядомых асобаў — барды, літаратары, палітыкі. Кожны раз за акцыямі сочаць супрацоўнікі ў цывільным: здымаюць на відэа, стаяць побач, альбо, як сёньня, дзяжураць у дарагім аўто. Гэта пры тым, што акцыі пакуль не шматлюдныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG