Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомельшчына. Дэмакратычных прадстаўнікоў накіравалі на кожны пяты ўчастак


Васіль Палякоў

Васіль Палякоў

Звыш 200 прадстаўнікоў вылучылі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Гомельскай вобласьці ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Сябра рады АДС, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў:

“Наша арганізацыя вылучыла ў камісіі 117 сваіх прадстаўнікоў у Гомелі, Добрушы, Рэчыцы, Мазыры, Лельчыцах, Петрыкаве, Калінкавічах, Сьветлагорску, Акцябрскім, Жлобіне, Рагачове й Чачэрску. Людзі ў асноўным падрыхтаваныя. Ёсьць, вядома, і менш дасьведчаныя. Але мы іх не кідаем сам на сам. Калі іх уключаць у камісіі, апэратыўна правядзем зь імі і трэнінгі, і кансультацыі, і індывідуальную падрыхтоўку ў межах партыйнай вучобы й кампаніі “За справядлівыя выбары“.

Апрача АГП, каля 80 чалавек ва ўчастковыя камісіі вылучыла праз партыйны пратакол і збор подпісаў рэгіянальная суполка Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет“.

Два дзясяткі сваіх вылучэнцаў накіраваў у камісіі рух “За свабоду“, каля паўтара дзясятка — Партыя БНФ.

Калі ўлічыць, што на Гомельшчыне сфармавана 1114 выбарчых участкаў, то дэмакратычныя сілы накіроўваюць сваіх вылучэнцаў, па сутнасьці, на кожны пяты ўчастак.
XS
SM
MD
LG