Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі газ для Ўкраіны падзешавее


Кіеў дамогся зьніжэньня кошту расейскага газу для Ўкраіны. Як паведаміў журналістам у чацьвер украінскі прэм'ер-міністар Мікалай Азараў, яго цана ў першым квартале 2011 году складзе 230-235 даляраў за тысячу кубамэтраў. Паводле Азарава, гэта і ёсьць вынік учорашняга візыту ў Кіеў ягонага расейскага калегі Ўладзімера Пуціна.

Раней намесьнік старшыні праўленьня «Газпрому» Валеры Голубеў заяўляў, што кошт расейскага газу для Ўкраіны ў чацьвертым квартале 2010 году складзе 250 даляраў за тысячу кубамэтраў і ў 2011 годзе застанецца на тым жа ўзроўні.
XS
SM
MD
LG