Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы Рымашэўскага


Сябры ініцыятыўнай групы развозілі падпісныя аркушы па райцэнтрах. Пры ўезьдзе ў абласны цэнтар машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Зьмітру паведамілі, што ён затрыманы ў сувязі з тым, што яго пасьведчаньне кіроўцы несапраўднае і патрабуецца праверка дакумэнтаў.

Актывіст быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Зьміцер Шурхай пасьпеў паведаміць па тэлефоне пра затрыманьне, цяпер зь ім няма тэлефоннай сувязі.

Разам зь Зьмітром Шурхаем у аўтамабілі быў яго сябра Юрка Бакур, якога цяпер шукаюць міліцыянты.

Заўтра ў Берасьце на адкрыцьцё палацу водных відаў спорту прыедзе кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка. Актывісты не выключаюць, што згаданае затрыманьне адбылося менавіта ў сувязі з гэтым.
XS
SM
MD
LG