Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстанская эканоміка сёлета вырасла на 7,5 %


Міжнародны валютны фонд прагназуе рост валавога ўнутранага прадукту сёлета ў Казахстане на ўзроўні 5,4%, у 2011 годзе на 5,1%, гаворыцца ў справаздачы гэтай арганізацыі. Эканоміка Казахстану сёлета за дзевяць месяцаў вырасла на 7,5%, прамысловая вытворчасьць – на 10%, гадавая інфляцыя за пэрыяд ад кастрычніка 2009-га па кастрычнік 2010-га склала 6,7%.

Рост эканомікі Казахстану ў значнай ступені абумоўлены спрыяльнай каньюнктурай цэн на экспарт сыравіны, а таксама захадамі фіскальнага стымуляваньня эканомікі, заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Алматы намесьнік дырэктара дэпартамэнту краін Блізкага Ўсходу і Цэнтральнай Азіі МВФ Дэйвід Оўэн.
XS
SM
MD
LG