Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парыж пацьвердзіў сапраўднасьць запісу з пагрозамі бін Лядэна


Сапраўднасьць запісу звароту лідэра групоўкі "Аль-Каіда" Ўсамы бін Лядэна з пагрозамі на адрас Францыі пацьвярджаецца, заявіў прадстаўнік францускага замежнапалітычнага ведамства Бэрнар Валеро. У гэтым звароце лідэр "Аль-Каіды” заявіў, што выкраданьне пяці французаў у Нігеры ёсьць адказам на палітыку Францыі ў дачыненьні да мусульманскай меншасьці ў краіне.

Як падкрэсьліў прадстаўнік МЗС Францыі Валеро, пагрозы бін Лядэна не паўплываюць на палітыку Парыжу ў дачыненьні да тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG