Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Высокі прадстаўнік НАТО праводзіць сустрэчы ў Тбілісі


Тбілісі спадзяецца, што у новай стратэгіі НАТО, якая будзе абмяркоўвацца на саміце ў Лісабоне, будуць улічаныя інтарэсы грузінскага народу. Пра гэта заявіла намесьніца дзяржміністра Грузіі па пытаньнях эўраінтэграцыі і інтэграцыі ў эўраатлянтычнай прасторы Эленэ Хаштарыя пасьля сустрэчы з кіраўніком вайсковага камітэту НАТО, адміралам Джанпаола Ды Паола.

Адмірал прыбыў у Тбілісі сёньня раніцай з двухдзённым візытам. Падчас свайго наведаньня Грузіі ён сустрэнецца з старшынём парлямэнту Грузіі Давідам Бакрадзэ, міністрам абароны Бача Ахалая, іншымі высокімі чыноўнікамі Рады бясьпекі, Міністэрства абароны і ўраду Грузіі. Ды Паола таксама наведае офіс НАТО ў Грузіі. Усе яго сустрэчы будуць праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.
XS
SM
MD
LG