Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кулаў мае намер аднавіць прэзыдэнцкае кіраваньне


Былы прэм'ер-міністар Кіргізстану, лідэр партыі "Ар-Намыс” Фелікс Кулаў заявіў, што яго краіна пакуль не гатовая да пераходу да парлямэнцкай рэспублікі і ён зробіць усё, каб аднавіць прэзыдэнцкую форму кіраваньня. На парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі 10 кастрычніка, партыя "Ар-Намыс" заняла трэцяе месца.

Фелікс Кулаў ня згодны з наданьнем вялікіх паўнамоцтваў прэм’ер-міністру краіны, што стала магчымым пасьля сёлетняга рэфэрэндуму па новай канстытуцыі. Кулаў перакананы, што ў цяперашняй палітычнай і сацыяльнай сытуацыі толькі прэзыдэнт павінен мець права вызначаць унутраную і зьнешнюю палітыку краіны, а таксама быць гарантам незалежнасьці судовай сыстэмы.
XS
SM
MD
LG