Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама стаў госьцем сатырычнага шоу Джона Ст'юарта


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што для ажыцьцяўленьня ўсіх дадзеных ім яго партыі і адміністрацыі абяцаньняў напярэдадні выбараў – 2008 неабходна больш часу.

Абама першым зь дзейных амэрыканскіх прэзыдэнтаў стаў госьцем папулярнага тэлевізійнага сатырычнага "Штодзённага шоў" Джона Ст'юарта. Абама пералічыў усе дасягненьні, якіх, на яго думку, удалося дамагчыся за апошнія два гады, у тым ліку рэформу аховы здароўя, і пры гэтым адзначыў, што зьмены да лепшага "ня могуць адбыцца за адну ноч".

2 лістапада ў ЗША пройдуць выбары Палаты прадстаўнікоў і часткі Сэнату, на якіх, паводле прагнозаў сацыёлягаў, дэмакраты могуць страціць большасьць у Кангрэсе. Абама апошнім часам актыўна ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі сваёй партыі
XS
SM
MD
LG