Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага 27 кастрычніка маладога чалавека зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на трое сутак.

Напярэдадні Новікаў атрымаў позву на допыт у якасьці сьведкі, аднак допыт завяршыўся арыштам. Яго падазраюць у нападзе на банкамат вясной гэтага году.

Раней Антона Новікава неаднаразова выклікалі на допыты ў справе нападу на расейскую амбасаду і іншых эпізодаў, па якіх абвінавачваюць прадстаўнікоў анархісцкіх рухаў, паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна".

Кроніка нападаў

30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады Расеі ў Менску бутэльку з запальнай сумесьсю. У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва. У інтэрнэце зьявілася паведамленьне, у якім адказнасьць узяла на сябе невядомая раней анархісцкая групоўка "Сябры свабоды". Пасьля гэтага адбыліся шматлікія затрыманьні падазраваных у нападзе — найперш актывістаў анархісцкага руху.

6 верасьня невядомыя закідалі "кактэйлямі Молатава" турму на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

16 кастрычніка невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Ніхто не пацярпеў.

Адказнасьць за напад узялі на сябе актывісты анархісцкага руху, тлумачачы гэта як праяву салідарнасьці з арыштаванымі раней паплечнікамі.
XS
SM
MD
LG