Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя можа пачаць вывад войскаў з Аўганістану ў будучым годзе


Францыя і шэраг іншых краін НАТО могуць пачаць у наступным годзе вывад войскаў з Аўганістану. Пра гэта заявіў міністар абароны Францыі Эрвэ Марэн у інтэрвію радыёстанцыі RTL. Ён падкрэсьліў, што і прэзыдэнт ЗША Барак Абама раней заяўляў, што ў 2011 годзе Злучаныя Штаты пачнуць скарачаць колькасьць сваіх вайскоўцаў у Аўганістане. Паводле францускага міністра, міжнародныя сілы ў будучым годзе пачнуць перадаваць аўганскім уладам адказнасьць за сытуацыю ў сфэры бясьпекі ў "цэлых групах раёнаў".

Сёлета ў Аўганістане ў баях і ў выніку тэрактаў загінулі больш за 600 вайскоўцаў сіл міжнароднай кааліцыі – больш як у любым іншым годзе ад моманту пачатку апэрацыі 9 гадоў таму.
XS
SM
MD
LG